Партал:Гісторыя

Разьдзел Вікіпэдыі: Гісторыя
Праект  |  Партал (Скар.: Партал:І)

Гісторыя
старадаўні знак — муза гісторыі Кліё

Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае) — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыю і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва. Навукоўцы, якія займаюцца вывучэньнем і ўпарадкаваньнем ведаў па гісторыі называюцца гісторыкамі. Падзеі гісторыі, якія адбываліся да часоў пісьмовага запісу лічацца перадгісторыяй. Гісторыя падзяляецца паводле глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў, напр. Гісторыя Беларусі. Паводле пэрыядызацыі вылучаюць гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, Сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Паводле галінаў досьледаў гісторыя падзяляецца на ваенную, палітычную, эканамічную гісторыі ды іншыя. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (Гісторыя тэатра, Гісторыя матэматыкі ды інш.). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён, народ ці групу народаў (Славяназнаўства)….:::::::::::::::: чытаць далей


Абраны артыкул

Паўста́ньне 1863 го́ду на Пружа́ншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і аддзелаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, часткі Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, а таксама Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва (Польшча). Яшчэ да выданьня маніфэсту Літоўскага правінцыйнага камітэту вайсковыя дзеяньні на тэрыторыі павету распачалі польскія аддзелы Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага, якія імкнуліся такім чынам распаўсюдзіць паўстаньне далей на ўсход. Першыя ўласныя аддзелы ў Гарадзенскай губэрні пачалі стварацца ў сакавіку — красавіку 1863 року…:::::::::::::::: чытаць далей


Выявы


Катэгорыі артыкулаў
Гісторыя(43 К, 12 С)
Археалёгія(10 К, 6 С)
Археографы(1 К)
Былыя дзяржавы(41 К, 25 С)
Былыя сталіцы(5 К, 7 С)
Войны(15 К, 5 С)
Гады(32 К)
Генэалёгія(111 К, 101 С)
Гістарыяграфія(6 К, 6 С)
Гісторыкі(10 К, 7 С)
Гісторыя тэхнікі(12 К, 4 С)
Каляндар(12 К, 25 С)
Каменны век(2 К, 3 С)
Кіраўнікі(13 К, 3 С)
Наступствы(1 К)
Падзеі(26 К, 1 С)
Помнікі(12 К, 2 С)
Рэвалюцыі(7 К, 4 С)
Цывілізацыі(7 К, 1 С)


Добры артыкул

Вайна́ Расе́і з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́ду вядомая таксама як Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 траўня, была абвешчана 18 траўня 1792 ад імя расейскай імпэратрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму за скасаваньне расейскага пратэктарату, ухвалу Канстытуцыі 3 траўня ды іншыя новаўвядзеньні. З-за таго, што да пачатку канфлікту армія Рэчы Паспалітай яшчэ не пасьпела цалкам прайсьці рэарґанізацыю паводле пляну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна не налічвала дастатковае колькасьці для адпору аґрэсару. У выніку гэтага ў шэрагах арміі Рэспублікі не было й гаворкі пра нейкія наступальныя дзеяньні, наадварот: гэтая вайна пераўтварылася для яе ў абарончую і суправаджалася паступовым адступленьнем да самой Варшавы…:::::::::::::::: чытаць далей


Выбітныя гісторыкі

Зарыян Даленга-Хадакоўскі (сапраўднае імя — Адам Чарноцкі; 24 сьнежня, паводле іншых крыніцаў 7 (15) красавіка 1784, маёнтак каля вёскі Гайна Менскага павету Менскага ваяводзтва, цяпер Лагойскі раён Менскай вобласьці — 17 (29) лістапада 1825, сяло Пятроўскае Цьвярской губэрні, цяпер Цьвярской вобласьці) — беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг. Адам Чарноцкі паходзіў са шляхецкай сям'і. У 1801 годзе скончыў Слуцкую павятовую вучэльню. У 1801—1804 праходзіў юрыдычную практыку ў Наваградку. У 1805 здаў экзамэны па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіраваньня маёмасьцю. Працаваў аканомам у маёнтку графа Юзэфа Несялоўскага, прыватным адвакатам у Менску...:::::::::::::::: чытаць далей


Неабходныя шаблёны

  {{Накід:Гісторыя}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па гісторыі.
  {{Удзельнік:Шаблёны/Гісторык}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца гісторыяй}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца гісторыяй ВКЛ}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца гісторыяй Рэчы Паспалітай}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца геральдыкай‎}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца генэалёгіяй}} — на асабістую старонку.


Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Гісторыя


У іншых праектах
Гісторыя ў Вікінавінах  Гісторыя ў Вікіцытатніку  Гісторыя ў Вікіпадручніку  Гісторыя ў Вікікрыніцах  Гісторыя ў Вікіслоўніку  Гісторыя ў Віківэрсытэце  Гісторыя ў Вікісховішчы Гісторыя ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Брацкія парталы
Беларусь Украіна Грамадзтва Філязофія Навука


Абнавіць кэш

Dieser Artikel basiert auf dem Artikel Партал:Гісторыя aus der freien Enzyklopädie Wikipedia und steht unter der Doppellizenz GNU-Lizenz für freie Dokumentation und Creative Commons CC-BY-SA 3.0 Unported (Kurzfassung). In der Wikipedia ist eine Liste der Autoren verfügbar.