Партал:Мастацтва

Разьдзел Вікіпэдыі: Мастацтва
Праект  |  Партал (Скар.: Партал:М)

Мастацтва
атрыбуты жывапісу, скульптуры і архітэктуры, Эн Вале-Костэр, 1769 г., Люўр

Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна адлюстроўвае цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў разьдзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі. Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай». Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі….:::::::::::::::: чытаць далей


Абраны артыкул

За́мак (ад польскага zamek, скалькаванага зь сярэдневерхненямецкага slōʒ — «замак» і «замок», якое зьяўляецца калькай лацінскаага clusa «запор, форт, умацаваньне») — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэўдала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэўдалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg». Замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак). - Слова замак у беларускую мову, як і ва ўсе ўсходнеславянскія мовы прыйшло з польскай. Польскае ж zamek ёсьць фактычна пераклад нямецкага Schloß і значыць «замкнуты» ці «зачынены»…:::::::::::::::: чытаць далей


Выявы
сьвятыня сярод дрэў на балоце, Анда Хіросігэ


Катэгорыі артыкулаў
Мастацтва(38 К, 16 С)
Архітэктура(24 К, 40 С)
Арыгамі(1 С)
Бодзі-арт(1 С)
Графіка(3 К, 5 С)
Жанры(5 К, 5 С)
Жывапіс(9 К, 7 С)
Кіно(22 К, 12 С)
Мастацкія кірункі(25 К, 12 С)
Літаратура(35 К, 15 С)
Мастакі і мастачкі(15 К, 1 С)
Творцы(6 К)
Творы мастацтва(8 К, 1 С)
Тэатар(14 К, 8 С)
Цырк(6 С)
Эстамп(7 С)
Эстэтыка(7 К, 4 С)


Добры артыкул

Калізэ́й (лац. Colosseum або Amphitheatrum Flavium) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, адно з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона(be), на ўсход ад гарадзкога форуму. Лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры і яскравым прадстаўніком рымскай антычнай тэхнікі. Ягонае будаўніцтва распачалося ў 72 годзе н. э. пры імпэратары Вэспасіяне й было завершанае ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса, з наступнымі зьменамі, зробленымі падчас панаваньня Даміцыяна. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад прозьвішчаў абодвух імпэратараў, Вэспасіяна й Тытуса Флявіяў…:::::::::::::::: чытаць далей


Выбітныя мастакі

Язэ́п Аляшке́віч (*23 чэрвеня 1777 г., Шулава, цяпер Расенскі раён, Ковенскі павет, Летува — †5 кастрычніка 1830 г., Санкт-Пецярбург) — беларускі і польскі мастак, партрэтны жывапісец; аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя, міталягічныя сюжэты. - Нарадзіўся ў сям’і небагатага музыкі зь мястэчка Радашкавічы (Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае). Адукацыю атрымаў пры падтрымцы графа Аляксандра Хадкевіча. Закончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту, дзе навучаўся ў 1798—1779 гадох у Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма (паводле іншых зьвестак, вучыўся ў Смуглевіча з 1800 году). З 1803 году па 1806 удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. Быў вучнем Ж. А. Д. Энгра і Ж.-Л. Давіда...:::::::::::::::: чытаць далей


Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Мастацтва


Неабходныя шаблёны

  {{Мастак}} — устаўляецца ў артыкулы пра мастака.
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца мастацтвам}} — на асабістую старонку.
  {{Накід:Мастацтва}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па мастацтву.
  {{Накід:Скульптура}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра скульптуру.
  {{Накід:Архітэктура}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра архітэктуру.
  {{Накід:Музыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра музыку.
  {{Накід:Кінэматограф}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінэматограф.
  {{Накід:Кінафільм}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінафільм.
  {{Накід:Актор}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра актора.


У іншых праектах
Мастацтва ў Вікінавінах  Мастацтва ў Вікіцытатніку  Мастацтва ў Вікіпадручніку  Мастацтва ў Вікікрыніцах  Мастацтва ў Вікіслоўніку  Мастацтва ў Віківэрсытэце  Мастацтва ў Вікісховішчы Мастацтва ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Брацкія парталы
Філязофія Гісторыя Грамадзтва


Абнавіць кэш

Dieser Artikel basiert auf dem Artikel Партал:Мастацтва aus der freien Enzyklopädie Wikipedia und steht unter der Doppellizenz GNU-Lizenz für freie Dokumentation und Creative Commons CC-BY-SA 3.0 Unported (Kurzfassung). In der Wikipedia ist eine Liste der Autoren verfügbar.