Партал:Навука

Разьдзел Вікіпэдыі: Навука
Праект  |  Партал (Скар.: Партал:Н)

Навука

Наву́ка — сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасьці. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку Арыстотэля, навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь філязофіяй. Пачынаючы з XVII стагодзьдзя натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то Ёган Кеплер, Галілео Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі распрацоўку законаў прыроды. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам XIX стагодзьдзя, слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з навуковым мэтадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку фізыкі, хіміі, геалёгіі й біялёгіі….:::::::::::::::: чытаць далей


Абраны артыкул

Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н.э.. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў. Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславя́нская…:::::::::::::::: чытаць далей

Выявы
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Навука
  глядзіце таксамаНакіды:Навукоўцы

Катэгорыі артыкулаў
Навука(40 К, 3 С)
Вымярэньне(11 К, 3 С)
Вынаходнікі(4 К, 2 С)
Гады ў навуцы(6 К)
Гісторыя навукі(6 К, 5 С)
Грамадзкія навукі(20 К, 2 С)
Інавацыя(8 К, 3 С)
Краязнаўства(3 К)
Навуковы мэтад(13 К, 3 С)
Мэтралёгія(12 С)
Навукоўцы(37 К, 3 С)
Псэўданавука(6 К, 2 С)
Разьдзелы навук(7 К, 1 С)
Тэорыі(8 К, 3 С)
Тэрміналёгія(21 К, 3 С)
Тэхналёгіі(34 К, 3 С)
Філязофія навукі(12 К, 2 С)
Храналёгія(10 К, 4 С)


Добры артыкул

Чэ́ская мо́ва (па-чэску: čeština, český jazyk) — славянская мова індаэўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы. Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагодзьдзя. Чэская літаратура паўстала ў XIV стагодзьдзі, хоць першыя помнікі чэскай пісьменнасьці датаваныя XII стагодзьдзем. Чэскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, зь якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі расьсяліліся ў Славаччыне, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах. Чэская мова, як і беларуская, належыць да фузыйных моваў, якія вызначаюцца складанай сыстэмай скланеньняў і спражэньняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэскай славацкая, польская і сэрбалужыцкая мовы. З 1 траўня 2004 году чэская мова ўваходзіць у сьпіс афіцыйных моваў Эўразьвязу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэскай мовы Акадэміі навук Чэхіі…:::::::::::::::: чытаць далей

Выбітныя навукоўцы
Георг Ом

Георг Сыман Ом (па-нямецку: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрлянген — 6 ліпеня 1854, Мюнхэн) — знакаміты нямецкі фізык. У ягоны гонар названая адзінка вымярэньня супраціву Ом. — Нарадзіўся у сям’і беднага сьлесара. Бацька яго, дастаткова разьвіты й адукаваны чалавек, зь дзяцінства прывучаў сына да фізыкі і матэматыкі і ў рэшце рэшт адправіў яго вучыцца ў гімназію. У 1806 г. Ом, скончыўшы курс у гімназіі, пачаў вывучаць матэматычныя навукі ў Эрлягенскім унівэрсытэце, але ўжо пасьля 3-х сэмэстраў кінуў унівэрсытэт і пачаў працаваць настаўнікам у Готштаце (Швайцарыя). У 1809 пакінуў Швайцарыю і, пераехаўшы ў Ноенбург, цалкам прысьвяціў сябе вывучэньню матэматыкі; у 1811 абараніў у Эрлянгене доктарскую дысэртацыю і з 1811 г. па 1813 г. ў якасьці прыват-дацэнта чытаў там жа лекцыі па матэматыцы…:::::::::::::::: чытаць далей

Неабходныя шаблёны

  {{Навуковец}} — устаўляецца ў артыкулы пра навукоўца.
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца навукай}} — на асабістую старонку.
  {{Накід:Навука}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па навуцы.
  {{Накід:Адукацыя}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра адукацыю.
  {{Накід:Мэдыцына}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мэдыцыну.
  {{Накід:Анатомія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра анатомію.
  {{Накід:Эпідэміялёгія}} — ў артыкулы-накіды пра эпідэміялёгію.
  {{Накід:Біяхімія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра біяхімію.
  {{Накід:Хімія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра хімію.
  {{Накід:Біялёгія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра біялёгію.
  {{Накід:Біялёгія разьвіцьця}} — пра біялёгію разьвіцьця.
  {{Накід:Батаніка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра батаніку.
  {{Накід:Фізыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра фізыку.
  {{Накід:Ядзерная фізыка}} — ў артыкулы-накіды пра ядзерную фізыку.
  {{Накід:Астраномія}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра астраномію.
  {{Накід:Матэматыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра матэматыку.
  {{Накід:Эканоміка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра эканоміку.
  {{Накід:Грошы}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра грошы.
  {{Накід:Права}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра права.
  {{Накід:Лінгвістыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра лінгвістыку.
  {{Накід:Мова}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра мову.


У іншых праектах
Навука ў Вікінавінах  Навука ў Вікіцытатніку  Навука ў Вікіпадручніку  Навука ў Вікікрыніцах  Навука ў Вікіслоўніку  Навука ў Віківэрсытэце  Навука ў Вікісховішчы Навука ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Брацкія парталы
Тэхніка Матэматыка Філязофія Гісторыя Геаграфія


Абнавіць кэш

Dieser Artikel basiert auf dem Artikel Партал:Навука aus der freien Enzyklopädie Wikipedia und steht unter der Doppellizenz GNU-Lizenz für freie Dokumentation und Creative Commons CC-BY-SA 3.0 Unported (Kurzfassung). In der Wikipedia ist eine Liste der Autoren verfügbar.