Пале-Раяль

У парку Пале-Раяля

Пале-Раяль (фр.: Palais Royal — «каралеўскі палац») — плошча, палац і парк, размешчаныя ў Парыжы насупраць паўночнага крыла Луўра.

Кардынальскі палац[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на назву, палац быў пабудаваны па праекце Жака Лемерсье для кардынала Рышэльё і спачатку называўся кардынальскім. Пасля смерці Рышэльё палац заняла ўдава Ганна Аўстрыйская з юным Людовікам XIV, потым тут пасяліўся кардынал Мазарыні.

Рэзідэнцыя герцагаў Арлеанскіх[правіць | правіць зыходнік]

Пры Людовіку XIV і яго пераемніках палац служыў гарадской рэзідэнцыяй герцагаў Арлеанскіх, і ў маленстве Людовіка XV менавіта адсюль прынц-рэгент вёў кіраванне ўсёй Францыяй. У адным з флігеляў «Кароль-Сонца» пасяліў сваю фаварытку герцагіню дэ Лавальер; там яна нарадзіла двух пазашлюбных сыноў караля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Dieser Artikel basiert auf dem Artikel Пале-Раяль aus der freien Enzyklopädie Wikipedia und steht unter der Doppellizenz GNU-Lizenz für freie Dokumentation und Creative Commons CC-BY-SA 3.0 Unported (Kurzfassung). In der Wikipedia ist eine Liste der Autoren verfügbar.